Прафісійнае пенсийнае страхаванне - Детский-сад №1 г. Жабинки

Прафісійнае пенсийнае страхаванне

   Штомесячная даплата да заработнай платы па Указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 верасня 2013 г. № 441 "Аб некаторых пытаннях прафесійнага пенсіённага страхавання і пенсіённага забеспячэння".
   У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Аб некаторых пытаннях прафесійнага пенсіённага страхавання і пенсіённага забеспячэння", работнікі, якія падлягаюць прафесійнаму пенсіённаму страхаванню, у якіх адсутнічае спецыяльны стаж работы да 1 студзеня 2009 года або яго працягласць складае менш як палавіну патрэбнага для назначэння працоўнай пенсіі па ўзросту. за работу з асаблівымі ўмовамі працы або за выслугу, мае права замест фарміравання права на прафесійную пенсію, выбраць штомесячную даплату да заработнай платы.
   Памер штомесячнай даплаты работніка вызначаецца работадаўцам, але пры гэтым ён не можа быць меншы за суму ўзносаў на прафесійнае пенсіённае страхаванне за гэтага работніка. Даплата афармляецца шляхам падачы працадаўцы пісьмовай заявы. Рашэнне аб праве работніка на даплату прымаецца работадаўцам па выніках вывучэння дакументаў аб працягласці спецыяльнага стажу. Выплата штомесячнай даплаты ажыццяўляецца да дасягнення работнікам агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту.
Работнік у любы час мае права змяніць прынятае ім рашэнне і вярнуцца да фарміравання права на прафесійную пенсію, выказаўшы сваё жаданне ў новай пісьмовай заяве работадаўцу. У гэтым выпадку работадаўца абавязаны аднавіць выплату ўзносаў на прафесійнае пенсіённае страхаванне за гэтага работніка.
   Больш падрабязную інфармацыю па пытаннях прафесійнага пенсіённага страхавання можна атрымаць на сайце Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва (https://ssf.gov.by/).

                                                                      Жабінкаўскі аддзел ФСАН