Архіў навін - Детский-сад №1 г. Жабинки

Архіў навін

22.03.24

22 сакавіка - Сусветны дзень вады

   Шмат цікавых і пазнавальных мерапрыемстваў прайшло ў старэйшай групе інтэграванага навучання і выхавання "Васілёк" 22 сакавіка, усе яны былі прысвечаны Сусветнаму дню вады!
  Дзеці разам са сваімі выхавацелямі ў гэты дзень прыйшлі ў адзенні, элементы якога мелі блакітны колер. Са шчырым захапленнем дзеці праводзілі "водныя" досведы, гулялі ў гульні з вадой, пры дапамозе малявання далонькамі стварылі рэкламны плакат, які заклікае берагчы ваду, вырабілі вясёлыя кропелькі з паперы, не забыліся паліць вадой усе расліны ў групе.
   Дзень прайшоў насычана, цікава, захапляльна! А галоўнае - дзеці зразумелі, што вада патрэбна ўсім для жыцця, што вельмі важна яе берагчы!